Top.Mail.Ru

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму

З 1 лютага ў Беларусі павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


З 1 лютага па 30 красавіка 2026 года ў Беларусі будуць дзейнічаць новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br496,96. Гэта на 1,2 % вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 лістапада 2025 года па 31 студзеня 2026 года.

Памер БПМ для працаздольнага насельніцтва складае Br534,91, пенсіянераў — Br360,75, дзяцей да 3 гадоў — Br308,10, дзяцей ад 3 да 6 гадоў — Br414,55, а для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — Br489,90. 

Гэта першы пераразлік БПМ у 2026 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю