Top.Mail.Ru
186

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій, паведамляе БелТА.


Як нагадалі ў ведамстве, з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля.

У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 10 працэнтаў. Так, паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе Br1070.

«Гадавое павелічэнне ў лютым 2026-га да лютага 2025-га складзе Br138, або 14,8 працэнта. Памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой — у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі», — растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацабароны, падкрэсліўшы, што пенсіі будуць пераразлічаны як непрацуючым, так і працуючым пенсіянерам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю