У Беларусі з 1 лютага будуць дзейнічаць новыя памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Такая дапамога ўключае чатыры сацвыплаты. Так, штомесячная сацыяльная дапамога для сем’яў прадастаўляецца пры ўмове, калі сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэй за крытэрый патрэбнасці. З 1 лютага яго памер складзе Br496,96. Шматдзетным сем’ям такая дапамога прызначаецца, калі сярэднедушавы даход не больш за 1,15 велічыні крытэрыя патрэбнасці. З 1 снежня гэта Br571,5.
Яшчэ адна выплата — аднаразовая сацыяльная дапамога. Яна выплачваецца, калі чалавек апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пры ўмове, што сярэднедушавы даход не больш за 1,5 велічыні крытэрыя патрэбнасці. З 1 лютага гэта Br745,44.
Сацыяльная дапамога для кампенсацыі выдаткаў на набыццё прадметаў гігіены прадастаўляецца незалежна ад велічыні даходу сям’і дзецям-інвалідам, якія маюць IV ступень страты здароўя, і інвалідам I групы. Яе даюць на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбнасці ў прадметах гігіены пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі на іх набыццё.
Акрамя таго, прадугледжана забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Гэта выдзяляецца сем’ям, дзе даход ніжэй за крытэрый патрэбнасці, а таксама пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей адначасова — незалежна ад узроўню даходу.