Top.Mail.Ru

У Беларусі з 1 мая ўступіў у сілу абноўлены закон аб ветэранах

З 1 мая ў Беларусі ўступілі ў сілу змяненні, прадугледжаныя законам «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў». 


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя за службу ў тыле, цяпер будуць атрымліваць павялічаную даплату да пенсіі — замест 50% ім налічаць 250% ад мінімальнай пенсіі, што складае амаль Br290. Акрамя таго, гэта катэгорыя атрымлівае новы статус, які поўнасцю прыраўноўвае іх да ўдзельнікаў баявых дзеянняў з усімі належнымі льготамі і сацыяльнымі гарантыямі.

Вырасце і пенсіённая даплата ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаных за працу ў тыле, — з 50% да 100% мінімальнага памеру пенсіі, да Br115. Асаблівыя ўмовы прадугледжаны для ветэранаў баявых дзеянняў. Ваеннаслужачыя, якія атрымалі інваліднасць у мірны час, набываюць права на датэрміновы выхад на пенсію — на пяць гадоў раней за ўстаноўлены тэрмін. Асобная мера падтрымкі ўведзена для грамадзян, якія працавалі ў Афганістане ў перыяд з 1979 па 1989 год — яны будуць штомесяц атрымліваць дадатковую выплату, роўную 100% мінімальнай пенсіі.

Таксама з 1 мая былыя вязні фашызму і ветэраны баявых дзеянняў будуць мець права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, а таксама бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў.

На пазачарговае абслугоўванне ў медустановах могуць разлічваць ветэраны ВАВ (узнагароджаныя за працу ў тыле), жыхары блакаднага Ленінграда, былыя вязні і ветэраны баявых дзеянняў.

Прадугледжаны льготы для навучэнцаў ліцэяў МНС і МУС. Цяпер яны маюць права на бясплатны праезд у гарадскім/прыгарадным транспарце і бясплатныя лекі.

У ведамстве адзначылі, што закон закранае каля 30 тыс. чалавек і прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю