Top.Mail.Ru
249

У Беларусі з 1 жніўня павялічацца «ўзроставыя» даплаты да пенсій

Гэта звязана з павышэннем бюджэту пражытачнага мінімуму. «Узроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць больш за 540 тысяч чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Памер гэтых выплат павялічыцца на 5,4% і складзе для асоб ва ўзросце: 

  • 75 −79 гадоў — 91,45 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 213,38 рубля. 
  • 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) — 182,9 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 243,86 рубля.

Выдаткі на «ўзроставыя даплаты» ў 2025 годзе складуць па ацэнцы 870 мільёнаў рублёў.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю