Top.Mail.Ru

У Беларусі з 1 жніўня павышаюцца «ўзроставыя» даплаты да пенсій

Памеры «ўзроставых» даплат да пенсій вырастуць з 1 жніўня, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


З 1 жніўня ў Беларусі памер гэтых выплат павялічыцца на 4,1% і складзе 99,44 рубля для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў, пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы — 232,03 рубля. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — 198,89 рубля, пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы — 265,18 рубля.

У Мінпрацы адзначылі, што «ўзроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць амаль 570 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя. Расходы на іх у 2026 годзе складуць, паводле ацэнкі, 980 млн рублёў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю