У Беларусі з 1 жніўня зменяцца памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Аб гэтым паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі з 1 жніўня зменяцца памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Аб гэтым паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Такая дапамога ўключае чатыры сацыяльныя выплаты. Такім чынам, штомесячная сацыяльная дапамога для сем’яў прадастаўляецца пры ўмове, калі сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за крытэрый патрэбнасці (530,37 рубля з 1 жніўня). Шматдзетным сем’ям такая дапамога назначаецца, калі сярэднедушавы даход — не больш за 1,15 велічыні крытэрыю патрэбнасці (609,93 рубля з 1 жніўня).
Яшчэ адна выплата — аднаразовая сацыяльная дапамога. Яна выплачваецца, калі чалавек апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пры ўмове, што сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыю патрэбнасці (795,56 рубля з 1 жніўня).
Сацыяльная дапамога для кампенсавання затрат на набыццё прадметаў гігіены прадастаўляецца незалежна ад велічыні даходу сям’і дзецям-інвалідам, якія маюць IV ступень страты здароўя, і інвалідам І групы. Яе даюць на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбнасці ў прадметах гігіены пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць расходы на іх набыццё.
Акрамя таго, прадугледжана забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Гэта прызначана сем’ям, дзе даход ніжэйшы за крытэрый патрэбнасці, а таксама пры нараджэнні двайнят і больш дзяцей адначасова — незалежна ад узроўню даходу.