У канцы лістапада ў нашай краіне ўносяцца змяненні ў інструкцыю аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння). Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка № 267.
У канцы лістапада ў нашай краіне ўносяцца змяненні ў інструкцыю аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння). Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка № 267.
Галоўным чынам у інструкцыі прапісана ўмова прадастаўлення кліенту банка дадатковага часу, за які спажывец канчаткова вырашыць браць яму крэдыт ці не.
У прэс-службе Нацыянальнага банка патлумачылі, што з улікам станоўчага вопыту прымянення банкамі на практыцы рэкамендацый, накіраваных на папярэджанне ашуканскіх дзеянняў, у інструкцыі ўведзена патрабаванне заключэння крэдытнага дагавора не раней працоўнага дня, які ідзе за днём звароту па атрыманне крэдыту, ці прадастаўлення крэдыту не раней працоўнага дня, які ідзе за днём заключэння крэдытнага дагавора.
Але існуе пэўнае выключэнне. Гэта патрабаванне не распаўсюджваецца на выпадкі, калі грашовыя сродкі пералічваюцца банкам на аплату тавараў або паслуг, для набыцця якіх выдзяляецца крэдыт.
У ліку змяненняў у інструкцыі — абавязак банкаў у выпадку аналізу крэдытнай справаздачы заяўніка прымаць рашэнне аб магчымасці прадастаўлення крэдыту з улікам колькасці запытаў яго крэдытнай гісторыі за апошнія сем каляндарных дзён. Таксама замацаваны абавязак банкаў да заключэння крэдытнага дагавора інфармаваць грамадзян пад подпіс аб формах і метадах махлярства з боку трэціх асоб.
Акрамя таго, зыходзячы з банкаўскай практыкі ўводзіцца тэрмін «інвестыцыйны крэдыт» і вызначаюцца крытэрыі аднясення крэдытаў да інвестыцыйных.
Змяненні ў інструкцыю ўступаюць у сілу з 22 лістапада гэтага года і будуць спрыяць павышэнню якасці аказання банкаўскіх паслуг, даступнасці банкаўскіх крэдытаў, а таксама ўзроўню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг, лічаць у Нацбанку.
Сяргей КУРКАЧ