Top.Mail.Ru
208

У Беларусі з пачатку года адбылося 12 метэаралагічных надзвычайных сітуацый

З пачатку года ў Беларусі адбылося 12 метэаралагічных надзвычайных сітуацый. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Ігар Хадановіч, паведамляе БелТА.



«З пачатку года ў краіне зарэгістравана 12 метэаралагічных надзвычайных сітуацый, у выніку якіх загінуў адзін чалавек і чатыры былі траўмаваныя. Найбольш рэзананснымі сталі выпадкі, якія адбыліся ў ліпені ў Магілёўскай і Мінскай абласцях. У Магілёўскай вобласці зафіксавана больш за 9 тыс. выпадкаў падзення дрэў і пашкоджана 900 будынкаў, з якіх 660 на сёння адноўлены. У ліквідацыі наступстваў былі задзейнічаны больш за 3 тыс. адзінак тэхнікі. У Мінскай вобласці пасля праходжання навальнічнага фронту зафіксавана звыш 2,5 тыс. падзенняў дрэў і пашкоджаныя 25 жылых дамоў», — расказаў начальнік.

Ён адзначыў, што пацярпелі таксама каля 100 га ляснога масіву. Работы па ліквідацыі наступстваў працягваюцца.

«Ва ўсіх выпадках была арганізавана работа камісіі па надзвычайных сітуацыях. Па даручэнні міністра для аказання дапамогі быў накіраваны Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння, а таксама курсанты ўніверсітэта грамадзянскай абароны», — дадаў Ігар Хадановіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю