У Беларусі распрацоўваецца новы лічбавы праект — фінансавы маркетплейс. Платформа спросціць доступ да фінансавых паслуг для грамадзян і бізнесу, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.
Стварэнне маркетплэйсу дазволіць прыватным асобам і кампаніям напрамую, без пасрэднікаў, карыстацца шырокім спектрам банкаўскіх, страхавых і інвестыцыйных прадуктаў. Праект рэалізуецца ў рамках лічбавай трансфармацыі фінансавага сектара і плануецца да запуску ў бліжэйшы час.
Адной з ключавых функцый маркетплэйсу стане магчымасць набыцця акцый і аблігацый беларускіх кампаній на этапе першаснага размяшчэння. Таксама карыстальнікі атрымаюць доступ да найболей запатрабаваных банкаўскіх і страхавых прадуктаў у анлайн-фармаце.
Паралельна з гэтым Нацбанк распрацоўвае механізм, які дазваляе фізічным і юрыдычным асобам напрамую ўдзельнічаць у таргах на біржы — па аналогіі з ужо дзеючай сістэмай доступу да валютнага рынку.
Як адзначаюць у Нацбанку, новы падыход:
- Знізіць парог уваходу на фондавы рынак,
- Зробіць яго больш прывабным для інвестараў і эмітэнтаў,
- Павысіць ліквіднасць беларускіх каштоўных папер,
- І забяспечыць зручны доступ да ключавых фінансавых паслуг праз адзіны лічбавы інтэрфейс.