Top.Mail.Ru
389

У Беларусі з’явіцца настольная кніга для важатых дзіцячых лагераў

У Беларусі з’явіцца настольная кніга важатага. Пра гэта ў прэс-цэнтры БелТА паведаміла дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Таццяна Асмалоўская.



«Цяпер мы працуем над падрыхтоўкай матэрыялаў для настольнай кнігі важатага. Вопыт работы нашых аздараўленчых лагераў, якія працавалі гэтым летам, будзе прадстаўлены ў цікавым публіцыстычным і метадычным кніжным прадукце „Настольная кніга важатага“. Яна будзе ўключаць розныя кірункі: гісторыя і вопыт арганізацыі дзіцячага аздараўленчага адпачынку ў нашай краіне, асноўныя кірункі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аздараўлення, вялікі блок пытанняў будзе прысвечаны адметным асаблівасцям арганізацыі дзейнасці выхаваўча-аздараўленчых устаноў, асаблівасцям функцыянавання адукацыйна-аздараўленчых цэнтраў, рэалізацыі дадатковай адукацыі ва ўмовах аздараўленчых лагераў. Таксама там будзе агаворана работа з бацькамі, будуць прадстаўлены педагагічныя тэхналогіі і методыкі. Акрамя таго, асвятлім пытанне бесперапыннага сеткавага ўзаемадзеяння педагагічных кадраў з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і з установамі дадатковай адукацыі», — праінфармавала Таццяна Асмалоўская.

1.jpg 

Паводле яе, атрымаецца сапраўдная скарбонка важацкіх лайфхакаў. «У кнігі будзе яркае афармленне, размесцім шмат фотаматэрыялаў, што адлюстроўваюць настрой дзяцей, якія прымалі ўдзел у розных формах работы: гэта разнастайныя квэсты, цікавыя гульні, спартыўныя мерапрыемствы, — усё, чым жыве аздараўленчы лагер», — адзначыла кіраўнік цэнтра. 

Творчую групу выдання ў большасці сваёй будуць складаць супрацоўнікі «Зубраняці» — метадычная служба. Таксама да яе далучацца спецыялісты з рэгіёнаў, якія арганізоўваюць аздараўленне ў абласцях, — кіраўнікі лагераў. «Мы хочам у гэтай кнізе прадставіць вопыт краіны, бо сёння мы гаворым пра тое, што любое дзіця ў любым рэгіёне можа атрымаць аздараўленне і цікавы адпачынак», — дадала Таццяна Асмалоўская.

Фота Крысціны Аксёнавай

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю