Top.Mail.Ru

У Беларусі за 10 месяцаў пабудавана 30,6 тыс. новых кватэр

У студзені—кастрычніку арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 30,6 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю больш за 3 млн кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта БелТА паведамілі ў Белстаце.



Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 890 тыс. кв. м, або 29,7% ад агульнага аб’ёму.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 367,7 тыс. кв. м, у сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1173,8 тыс. кв. м жылля, або 39,1% ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

Каля 54% — індывідуальныя жылыя дамы (больш за 1,6 млн кв. м).

Больш за ўсё жылля пабудавана ў Мінскай вобласці — 892,3 тыс. кв. м. У Брэсцкай вобласці ўведзена 442,4 тыс. кв. м, Магілёўскай — 358,1 тыс. кв. м, Мінску — 358 тыс. кв. м, Гомельскай вобласці — 340,7 тыс. кв. м, Гродзенскі — 334,8 тыс. кв. м, Віцебскі — 274,5 тыс. кв. м.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю