У сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі за дзевяць месяцаў у цэлым па краіне адрамантавана 11 655,4 тыс. кв. м вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў. Аб гэтым расказала начальнік упраўлення эканомікі МЖКГ Ала Раманькова на пасяджэнні калегіі міністэрства, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЖКГ.
Па выніках работы за гэты перыяд адрамантавана 2082,1 тыс. кв. м вулічна-дарожнай сеткі аграгарадкоў, рэканструявана 1946 прыдамавых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў, уведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 2360,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў.
Зроблена замена і мадэрнізацыя 496 ліфтаў, заменена 440,98 км сетак водазабеспячэння і 133,80 км сетак водаадвядзення (каналізацыі), 234,64 км цеплавых сетак са звышнарматыўнымі тэрмінамі эксплуатацыі. Зроблены бягучы рамонт 839,3 тыс. кв. м дахаў жылых дамоў і 2253 пад’ездаў.
Заменена 44 604 адзінкі ўстарэлага асвятляльнага абсталявання на святлодыёдныя свяцільнікі ў месцах агульнага карыстання жыллёвага фонду, пабудавана 64,188 км сетак водазабеспячэння і 37,755 км сетак водаадвядзення (каналізацыі).