Top.Mail.Ru

У Беларусі забаранілі продаж карэйскай локшыны Samyang: знайшлі небяспечны фарбавальнік

У Беларусі забаранілі ўвозіць і прадаваць карэйскую локшыну Samyang Hot Chicken Flavor Ramen Habanero Lime — з густам курыцы, вострага перцу і лайма. Паведаміла «Мінская праўда».



Прадукцыю вырабіла паўднёвакарэйская кампанія Samyang Foods.

Што знайшлі ў локшыне

Прычына — парушэнне патрабаванняў бяспекі, маркіроўкі і выкарыстання харчовых дабавак. У складзе знайшлі фарбавальнік рыбафлавін (Е101), які, паводле патрабаванняў Дзяржстандарту, нельга ўжываць у макаронных вырабах.

Акрамя таго, не пазначана функцыянальнае (тэхналагічнае) прызначэнне харчовых дабавак рыбафлавіну і цытрынавай кіслаты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю