У Беларусі ўступіла ў сілу маштабная забарона на аматарскае рыбалоўства. Згодна з апублікаванай 28 чэрвеня пастановай Мінпрыроды, абмежаванні датычацца больш як дзясятка вадаёмаў у розных рэгіёнах краіны і будуць дзейнічаць у строга вызначаныя перыяды да 2028 года.
У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці з 1 кастрычніка па 15 красавіка нельга будзе рыбачыць на ўчастках ракі Гарынь — ад рыбагадавальніка «Дубрава» да моста Беражное-Рубель і ад пчальніка ААТ «Новая Прыпяць» да вусця ў раку Прыпяць.
На Нёмане пад забарону патрапілі:
- участак ад Гродзенскай ГЭС уніз па цячэнні на 1000 метраў — да 1 ліпеня 2028 года;
- водазабор «Гродна Азот» каля вёскі Пагараны — штогод з 15 кастрычніка па 15 красавіка;
- яшчэ адзін участак у «Гродна Азот» — з 1 красавіка па 30 мая і з 31 мая па 31 сакавіка (абмежаваны практычна ўся лоўля, за выключэннем адной вуды або спінінга).
Вясновыя абмежаванні (1 красавіка — 30 мая) уведзены:
- на канале Аўгустоўскі (ад шлюза каля вёскі Нямнова да Нёмана);
- на поймавых вадаёмах Нёмана (Келбаская і Беражанская затокі);
- еа азёрах і затоках ля вёсак Харціца, Навінка і Дубна;
- на Дняпры ў межах Магілёва (ад водазабору завода БЕЛАЗ да вусця Дзебра);
- на рацэ Нараў у Белавежскай пушчы (ад квартала 176 да 206 Ашчэпскага лясніцтва).
З 1 кастрычніка па 30 мая ўводзіцца забарона ў раёне вёсак Міхайлаўка і Глядовічы, дзе размешчаны водапрапускныя збудаванні.
У Лунінецкім раёне з 20 сакавіка па 18 мая нельга будзе рыбачыць на канале Мікашэвіцкі і прылеглым участку Прыпяці.

На Заходняй Дзвіне абмежаванні датычацца:
- участка ніжэй Полацкай ГЭС (з 9 чэрвеня па 8 чэрвеня штогод);
- ад Віцебскай ГЭС да вусця Лужаснянкі (з 30 чэрвеня 2025 года па 9 красавіка 2026 года).
Забароны звязаны з неабходнасцю аховы водных біярэсурсаў у перыяд нерасту. У шэрагу выпадкаў — з забеспячэннем бяспекі на водазаборах і гідрааб’ектах.
Фота з адкрытых крыніц