Каля 200 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі. Праваахоўнікі заблакіравалі магчымасць плацяжоў у адрас пяці замежных рэквізітаў махляроў, паведамілі БелТА ў МУС.
Аператыўнасць супрацоўнікаў АУС і пільнасць грамадзян дазволілі папярэдзіць пераважную большасць злачынстваў. Зарэгістравана 6 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Аддзелам арганізацыі апрацоўкі махлярскіх аперацый МУС заблакіравана магчымасць правядзення плацяжоў у адрас пяці замежных плацёжных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі, прыпынены расходныя аперацыі па 83 рахунках. Аператыўнікі затрымалі двух кур’ераў, якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў.
«Па спосабе ўчынення проціпраўных дзеянняў лідзіруе купля тавараў у інтэрнэце. Затым ідуць вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы), фішынг і арэнда жылля», — падкрэслілі ў МУС.
Работа па выяўленні і спыненні махлярскіх дзеянняў прадаўжаецца, запэўнілі ў ведамстве, нагадаўшы грамадзянам залатое правіла пры размове з махлярамі па тэлефоне: спыніць размову і паведаміць у міліцыю па нумары 102.