Top.Mail.Ru
287

У Беларусі закрываюць «Эканамічную газету»

Заснавальнікі «Эканамічнай газеты» прынялі рашэнне спыніць яе выпуск з ліпеня, паведамляе выданне.



На працягу 32 гадоў у газеце публікаваліся нарматыўна-прававыя дакументы, якія тычацца эканомікі, экспертныя каментары да іх, кансультацыі і тлумачэнні складаных пытанняў гаспадарчай дзейнасці.

У звароце галоўнага рэдактара Фёдара Велікаселеца да чытачоў адзначаецца, што рашэнне аб спыненні выпуску газеты было прынята ў сувязі са зменамі ў інфармацыйнай прасторы: «Папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі. Такая сітуацыя ва ўсім свеце. І наша гісторыя не выключэнне і не падстава для песімізму».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю