Top.Mail.Ru
147

У Беларусі запускаюць бясплатнае дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне

У telegram-канале Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў паведамляецца, што ў Беларусі хутка стартуе дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне (ДРТ).


Будучыя абітурыенты змогуць прайсці рэпетыцыйны тэст у хатняй абстаноўцы і адразу ж даведацца пра вынік.

Чым прывабны для студэнтаў такі фармат праверкі ведаў?
  • Прадастаўляецца 14 прадметаў на выбар.
  • Рашыць тэст можна ў любым камфортным месцы.
  • Вынік будзе вядомы адразу пасля завяршэння праходжання тэста.
«Абітурыенты змогуць такім чынам вызначыць свае моцныя і слабыя месцы, зразумець, на што неабходна зрабіць упор у падрыхтоўцы да ЦТ і ЦЭ, – падкрэслілі ў РІКВ. - І, што немалаважна, атрымаць рэальную практыку работы з бланкам. Акрамя таго, плаціць за ўдзел у ДРТ не трэба».
Што неабходна для ўдзелу?

  • Зайсці на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў
  • Знайсці раздзел ДРТ
  • Націснуць кнопку «Прайсці ДРТ»
Дакладная дата старту ДРТ будзе абвешчана пазней у тэлеgram-канале РІКВ.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю