У Беларусі запусцілі новы мультымадальны маршрут па дастаўцы грузаў у Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведаміла БелТА.
Маршрут праходзіць праз Санкт-Пецярбург і прадугледжвае папярэдняе безчарговае браніраванне парома. Арыенціровачны тэрмін дастаўкі — 10 каляндарных дзён. На розных участках шляху выкарыстоўваецца аўтамабільны, чыгуначны транспарт.
Тавары і прадукцыю для калінінградскіх грузаатрымальнікаў прапануюць дастаўляць аўтатранспартам да складоў у Мінску, Гомелі, Брэсце ці Гродне, перагружаць у крытыя вагоны і адпраўляць чыгуначна-паромнай лініяй.
Маршрут дазволіць знізіць залежнасць лагістычных кампаній і грузаперавозчыкаў ад выклікаў, звязаных у тым ліку з чэргамі на граніцы і закрыццём пагранічных пераходаў, дасць магчымасць кансалідаваць грузаперавозкі. Цяпер фарміруецца партфель заявак ад беларускіх кампаній.
Для РУП «Белмытсэрвіс» самыя запатрабаваныя напрамкі паставак беларускіх грузаў — Расія і Кітай. Дадаткова распрацоўваюцца тэхнічныя і лагістычныя рашэнні па дастаўцы тавараў у краіны далёкай дугі. У мультымадальнай лагістыцы актыўна выкарыстоўваюцца парты Расійскай Федэрацыі. Асвойваецца Паўночны марскі шлях.
РУП «Белмытсэрвіс» вызначана кансалідатарам заявак на перавозку экспартных грузаў чыгуначным транспартам да марскіх партоў, марскіх паромаў, партовых тэрміналаў, чыгуначных станцый у якасці грузаадпраўшчыка для пастаўкі ў краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу.