Top.Mail.Ru

У Беларусі засеяна чвэрць плошчаў яравых культур

У Беларусі засеяна чвэрць плошчаў яравых культур, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

«Па аператыўных даных на 10 красавіка, у краіне яравых культур усяго пасеяна на плошчы 577 тыс. га, што складае 25 % ад агульнай плошчы пад сяўбу ў 2295 тыс. га», — расказалі ў прэс-службе. 

У разрэзе абласцей засеяна: у Брэсцкай — 132 тыс. га (32 % ад плана), у Гродзенскай — 117 тыс. га (35 %), у Мінскай — 103 тыс. га (21 %), у Гомельскай — 90 тыс. га (22 %), у Магілёўскай — 74 тыс. га (22 %), у Віцебскай — 61 тыс. га (19 % ад плана).

Лён-даўгунец пасеяны на плошчы 18 тыс. га, што складае 37 % ад плана ў 50 тыс. га.

Цукровыя буракі пасеяны на плошчы больш за 40 тыс. га — 38 % ад планавых плошчаў у 106 тыс. га. 

Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 1154 тыс. га, што складае 84 % ад плана ў 1375 тыс. га.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 709 тыс. тон дзеючага рэчыва, што складае 85 % ад плана. Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена 30 млн тон, што складае 60 % ад вывезенага.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю