Top.Mail.Ru

У Беларусі заснаваны эмблема, сцяг і нагрудны знак узнагароды Дзяржстандарту

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў указ нумар 97 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У адпаведнасці з дакументам заснаваны эмблема, сцяг і нагрудны знак узнагароды Дзяржстандарту, а таксама палажэнне аб гэтых геральдычных сімвалах, іх апісанне і выявы.

Эмблема ўяўляе сабой круг сіняга колеру, у цэнтры якога размешчана залацістая літара Q — сімвал якасці. Унутры адлюстраваны контуры Беларусі і абрэвіятура СТБ (стандарт Беларусі).

Сцяг і нагрудны знак узнаўляюць выяву эмблемы.

Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў прызначана садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый Дзяржстандарту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю