У Беларусі зацверджана дзяржаўная праграма «Нетры» на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Яе мэтай з’яўляецца развіццё мінеральна-сыравіннай базы як асновы эканамічнай бяспекі дзяржавы. «Праграма накіравана на павышэнне ўзроўню геалагічнай вывучанасці тэрыторыі, а таксама на ўзнаўленне і развіццё мінеральна-сыравіннай базы, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання карысных выкапняў. У прыватнасці, дзяржпраграмай прадугледжваецца зводны мэтавы паказчык, які характарызуе пакрыццё тэрыторыі краіны геалагічнымі картамі новага пакалення маштабу 1:200 000, — да 2030 года на ўзроўні 60 працэнтаў (у 2025 годзе — 42 працэнты)», — растлумачылі ў прэс-службе.
Аб’ём фінансавання дзяржпраграмы — Br276 млн, у тым ліку Br273,3 млн — сродкі рэспубліканскага бюджэту, Br2,7 млн — уласныя сродкі арганізацый.