У Беларусі зацверджаны новыя прафесійныя стандарты ў сферы сувязі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Была прынята пастанова Мінпрацы і сацабароны ад 24 красавіка 2026 года нумар 29. Распрацоўка прафесійных стандартаў ажыццяўлялася пры каардынацыі Сектаральнага савета кваліфікацый пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, РУП «Белтэлекам», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».
Пастановай зацверджаны два прафстандарты: тэхнічная падтрымка абанентаў аператара электрасувязі, а таксама тэхнічная эксплуатацыя і рамонт радыётэлевізійнага абсталявання.
Стандарты змяшчаюць характарыстыкі рабочых функцый для трох пасад служачых і адной прафесіі рабочага: інжынер тэхнічнай падтрымкі абанентаў электрасувязі, электрамеханік тэхнічнай падтрымкі абанентаў электрасувязі, электрамеханік сродкаў радыё і тэлебачання, электраманцёр станцыйнага, радыётэлевізійнага абсталявання (3-7 разрады).
Акрамя таго, пастанова адмяняе старыя тарыфна-кваліфікацыйныя характарыстыкі з даведнікаў і абнаўляе службовыя абавязкі для сумежных прафесій.
Пастанова ўступае ў сілу 1 ліпеня 2026 года.