Top.Mail.Ru
162

У Беларусі зацверджаны план дзяржаўнай стандартызацыі на 2026 год

У Беларусі зацверджаны план дзяржаўнай стандартызацыі на 2026 год. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.


Дакумент прадугледжвае 451 тэму, прапановы па якіх паступілі ад шэрага рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галіновых арганізацый па стандартызацыі, прадпрыемстваў прамысловасці. Сярод іх — распрацоўка змянення ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі».

Будзе таксама распрацавана 197 стандартаў (у тым ліку 63 ДАСТы) і змяненняў у дзеючыя дакументы. Гэта стандарты ў галіне машынабудавання, электратэхнікі, рабатызацыі і інфармацыйных тэхналогій, метралогіі, устойлівага лесакіравання і лесакарыстання, перапрацоўкі пластмасы, лагістыкі і турызму, стварэння даступнага асяроддзя і аднолькавых магчымасцей, сістэмнага менеджменту, у тым ліку на метады і інструменты беражлівага менеджменту. Новыя стандарты з’явяцца на тавары і паслугі для дзяцей, трыкатажныя вырабы, хлебабулачную, спецыялізаваную харчовую прадукцыю дыетычнага прафілактычнага харчавання. Больш за 30 распрацовак будзе накіравана на рэалізацыю патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС на нізкавольтнае абсталяванне, прадукцыю для дзяцей і падлеткаў, парфумерна-касметычную прадукцыю, цацкі, рыбу і рыбную прадукцыю.

Прадугледжана праверка навукова-тэхнічнага ўзроўню чатырох тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і пералікаў стандартаў да іх («Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў», «Аб бяспецы апаратаў, працуючых на газападобным паліве», «Аб бяспецы атракцыёнаў», «Аб бяспецы абсталявання для дзіцячых гульнявых пляцовак») і 249 дзяржаўных стандартаў у розных галінах.

Выкананне плана дзяржаўнай стандартызацыі — 2026 накіравана на рэалізацыю Стратэгіі развіцця стандартызацыі Беларусі на перыяд да 2030 года і вырашэнне задач па павышэнні тэхнічнага ўзроўню, бяспекі і якасці выпускаемай прадукцыі, імпартазамяшчэнні, росце экспартных магчымасцей айчынных вытворцаў, устараненні тэхнічных бар’ераў у гандлі, укараненні інавацый, рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю