Top.Mail.Ru

Зацверджана дарожная карта рэалізацыі інфармацыйнай стратэгіі сямейнай палітыкі на 2026—2030 гады

Інфармацыйная стратэгія дзяржаўнай сямейнай палітыкі на 2026—2030 гады зацверджана ў Беларусі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


У ведамстве праінфармавалі:

— Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя сумесна зацвердзілі інфармацыйную стратэгію дзяржаўнай сямейнай палітыкі і дарожную карту яе рэалізацыі на 2026—2030 гады. Дакумент задае адзіныя падыходы да таго, як у найбліжэйшыя пяць гадоў у інфармацыйнай прасторы краіны будуць гаварыць пра сям’ю, бацькоўства і дзяцінства. Асноўная задача — зрабіць сямейную тэму блізкай і зразумелай для людзей рознага ўзросту, для жыхароў гарадоў і вёсак, для моладзі і бацькоў.

У міністэрстве таксама адзначылі, што пры падрыхтоўцы стратэгіі ў 2025 годзе было вывучана 258,5 тысячы публікацый у дзяржаўных СМІ за 2020—2024 гады.

— Даследаванне паказала, што тэма сям’і і бацькоўства прысутнічае ў медыя пастаянна, але яе эмацыянальны фон часта нейтральны або фармальны, — канстатавалі ў Мінпрацы і сацабароны. — Найбольшы аб’ём матэрыялаў прысвечаны нараджэнню дзяцей (20,2 працэнта), мацярынству (30,5 працэнта) і бацькоўству (45,6 працэнта). Пры гэтым жывыя бацькоўскія гісторыі і асабісты вопыт выхавання займаюць менш за 2,5 працэнта ад агульнай колькасці публікацый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю