Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, пастанова падрыхтавана ў мэтах выканання нашай краінай абавязацельстваў, прадугледжаных Канвенцыяй аб біялагічнай разнастайнасці ад 5 чэрвеня 1992 года, і ўдасканалення стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці (зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 19 лістапада 2010 г. № 1707) з улікам Куньмінска-Манрэальскай глабальнай рамачнай праграмы ў галіне біяразнастайнасці (прынята ў 2022 годзе і з’яўляецца стратэгічным планам рэалізацыі Канвенцыі да 2030 года).
Пастановай зацвярджаецца стратэгія па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці.
Яе мэта — прадухіленне скарачэння колькасці відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, павелічэнне відавой разнастайнасці генетычна і эканамічна каштоўных біялагічных рэсурсаў, забеспячэнне бяспечнага перамяшчэння, выкарыстання
і вызвалення ў навакольнае асяроддзе Беларусі генна-інжынерных арганізмаў.
Стратэгіяй прадугледжана рэалізацыя да 2030 года наступных задач:
-
падтрыманне экалагічнай цэласнасці і звязнасці прыродных экасістэм;
-
аднаўленне не менш за 30 % парушаных і экалагічных сістэм, якія неэфектыўна выкарыстоўваюцца;
-
павелічэнне плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый да 9,4 % ад агульнай плошчы краіны, плошчы тэрыторый, якія падлягаюць спецыяльнай ахове, — да 22 %;
-
падтрыманне генетычнай разнастайнасці прыроднай флоры і фаўны, культываваных раслін, сельскагаспадарчых і хатніх жывёл, стварэнне і папаўненне рэспубліканскага банка ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў; звядзенне да мінімуму ўплыву інвазіўных чужародных відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін на стан экалагічных сістэм;
-
мінімізацыя негатыўнага ўплыву змены клімату на біялагічную і ландшафтную разнастайнасць;
-
стварэнне прававога і эканамічнага механізмаў, якія стымулююць рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
Пастановай таксама зацвярджаецца Нацыянальны план дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2026–2030 гады. Ён прадугледжвае мерапрыемствы, накіраваныя на:
-
удасканаленне прававога рэгулявання, сістэмы ўліку ў галіне біялагічнай разнастайнасці;
-
развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый;
-
прадухіленне шкоднага ўздзеяння на біялагічную разнастайнасць у выніку гаспадарчай і іншай дзейнасці, захаванне і ўстойлівае выкарыстанне аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету;
-
зніжэнне шкоднага ўздзеяння інвазіўных чужародных відаў жывёл і раслін;
-
развіццё сістэмы інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва.
Таксама вызначаны адказныя выканаўцы мерапрыемстваў і тэрміны іх выканання.
Дзяржаўным органам даручаецца ўлічваць палажэнні стратэгіі пры распрацоўцы дзяржаўных праграм, планаў дзеянняў, схем і іншых дакументаў, а таксама нарматыўных прававых актаў, накіраваных на рэалізацыю яе прыярытэтных кірункаў.
Каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, кантроль за ходам рэалізацыі Нацыянальнага плана і штогадовае інфармаванне ўрада будзе ажыццяўляць Мінпрыроды.