Top.Mail.Ru

У Беларусі завершана кадастравая ацэнка зямель грамадска-дзелавой зоны

У Беларусі завершана кадастравая ацэнка зямель грамадска-дзелавой зоны, паведамляе БелТА.


Са студзеня 2025 па красавік 2026 года спецыялісты правялі маштабную кадастравую ацэнку зямель па ўсёй краіне. У работу ўвайшлі 200 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу, 22973 сельскія населеныя пункты, 118 раёнаў (землі па-за населенымі пунктамі).

Па стане на 28 красавіка 2026 года справаздачы накіраваны ў мясцовыя выканкамы для зацвярджэння. Рашэнне прымаюць самі органы ўлады — у рамках іх паўнамоцтваў па прадастаўленні і адабранні зямель.

Пасля зацвярджэння даныя з’явяцца ў рэгістры кошту. Ужо з наступнага дня іх можна выкарыстоўваць для (разліку зямельнага падатку — з новага падатковага перыяду).

З моманту ўнясення звестак у рэгістр ва ўласнікаў і землекарыстальнікаў ёсць шэсць месяцаў, каб абскардзіць кадастравы кошт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю