Top.Mail.Ru

У Беларусі завершана праверка баявой гатоўнасці спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС

Праверка боегатоўнасці 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў, якая праходзіла па даручэнні кіраўніка дзяржавы, завяршылася. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў.



«Гатовыя да любога развіцця сітуацыі»

У прысутнасці прадстаўнікоў Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі ваеннаслужачыя штодня на працягу двух тыдняў дэманстравалі свае навыкі баявой падрыхтоўкі, адпрацоўвалі розныя ўступныя, правялі працу з адмабілізаваным асабістым складам. 


Акрамя таго, байцы паказалі свой узровень валодання прыёмамі рукапашнага бою, а таксама агнявой і фізічнай падрыхтоўкі. За праверкай на адным з этапаў асабіста назіралі дзяржсакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

«У Міністэрстве ўнутраных спраў гатовыя да любога развіцця сітуацыі. У ведамстве дастаткова сіл і сродкаў для процідзеяння выклікам і пагрозам, забеспячэння бяспекі ў краіне!» — адзначаецца ў афіцыйным паведамленні міліцэйскага ведамства.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота МУС


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю