Top.Mail.Ru

У Беларусі завяршаецца першы ўкос траў

У Беларусі завяршаецца першы ўкос траў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


«Скошана траў першым укосам на плошчы 1334 тыс. га, што складае 96 працэнтаў ад плана ў памеры 1390 тыс. га. Убрана траў — 97 працэнтаў ад скошанага. Нарыхтавана сена 212 тыс. т — 30 працэнтаў ад плана», — расказалі ў Мінсельгасхарчы.

Сенажу нарыхтавана 8108 тыс. т, што складае 57 працэнтаў ад плана ў памеры 14 309 тыс. т.

У разрэзе абласцей нарыхтавана сенажу: у Мінскай — 2024 тыс. т (58 працэнтаў ад плана), у Брэсцкай — 1469 тыс. т (49 працэнтаў), Гродзенскай — 1411 тыс. т (52 працэнты), Магілёўскай — 1223 тыс. т (74 працэнты), Гомельскай — 999 тыс. т (65 працэнтаў), Віцебскай — 982 тыс. т (51 працэнт).

Сіласу нарыхтавана 260 тыс. т, што складае 1 працэнт ад плана ў памеры 20 519 тыс. т, травяных кармоў — 2444 тыс. т кармавых адзінак, што складае 24 працэнты ад плана ў памеры 10 131 тыс. т.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю