Top.Mail.Ru

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

Сёння ў Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, паведамляе БелТА.

«Скарыстацца электроннай формай для рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне на сайце РІКВ можна да 12.00. Пасля працэдуру можна здзейсніць толькі ў пунктах рэгістрацыі — да 19.00», — праінфармаваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў. 

Для рэгістрацыі неабходны дакумент, які сведчыць асобу. Кошт удзелу ў ЦТ па адным вучэбным прадмеце складае 4,5 рубля. Працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску(-аў).

ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2026 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. Так, 26 мая адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар для 11-класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11-класнікаў і ЦТ па беларускай або рускай мове для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў пройдуць 29 мая. Таксама 2 і 5 чэрвеня адбудзецца ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў. Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 18, 20, 22 чэрвеня. Рэзервовыя дні для ЦЭ — 20, 22 чэрвеня, іншыя тэрміны - 17, 19 жніўня.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 8 па 11 чэрвеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю