Top.Mail.Ru
817

У Беларусі завяршаецца сяўба кукурузы на зерне

На 5 мая пасеяна 341 тысяча гектараў кукурузы на зерне — 96% да плана. Тэмпы працы вышэйшыя за леташнія. У 2024-м на такую дату было 79 адсоткаў, адказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Аб гэтым паведамілі SB.by. 



Вядзецца таксама сяўба кукурузы на сілас і зялёную масу. Усёй кукурузы пасеяна 720 тысяч гектараў — 59 працэнтаў плана (год таму — 39). Яравыя культуры ў цэлым пасеяны на 73 працэнтах намечаных плошчаў (год таму — 59). У Гродзенскай вобласці — 83 (74), Брэсцкай — 82 (76), Мінскай — 75 (60), Магілёўскай — 70 (56), Віцебскай — 67 (44), Гомельскай — 60 (45).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю