ААТ «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын» прадаўжае развіццё лінейкі спецыялізаваных сродкаў вылічальнай тэхнікі, прызначаных для работы ў складаных умовах эксплуатацыі.
Новы планшэт разлічаны на эксплуатацыю ў шырокім дыяпазоне знешніх уздзеянняў. Можа выкарыстоўвацца пры тэмпературы ад мінус 50 да плюс 55 градусаў, у дождж і снег, пры павышанай вільготнасці, у час паніжанага і павышанага атмасфернага ціску. Таксама тэхніка вытрымлівае прамыя сонечныя прамяні, пыл, вібрацыю і ўдары да 75G, саляны туман, цвіль і агрэсіўнае хімічнае асяроддзе.
Дзякуючы сваім характарыстыкам ВМ2453.12 можа прымяняцца ў складзе аўтаматызаваных сістэм кіравання рознага ўзроўню, у палявых умовах і на аб'ектах з павышанымі патрабаваннямі да надзейнасці вылічальнай тэхнікі.