Сёння абітурыенты здавалі ЦЭ і ЦТ па беларускай і рускай мовах.
У Беларусі завершаны цэнтралізаваныя іспыты і тэсціраванне ў рэзервовыя дні. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Сёння абітурыенты здавалі ЦЭ і ЦТ па беларускай і рускай мовах.
«Усяго на цэнтралізаванае тэсціраванне былі зарэгістраваны 155 чалавек, выкананне пачалі 140 з іх. У цэнтралізаваным экзамене па гэтых прадметах прынялі ўдзел 215 чалавек (было зарэгістравана 230). Адзін навучэнец не завяршыў ЦЭ па стану здароўя», — расказалі ў ведамстве. У міністэрстве адзначылі, што сёння стаў даступны сэрвіс электроннай чаргі падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ на сайце РІКВ.