Top.Mail.Ru
209

З кастрычніка банкі прымаюць замежную валюту са свячэннем

Усе камерцыйныя фінансавыя інстытуты нашай краіны будуць прымаць валюту, якая мае свячэнне ва ўльтрафіялетавых промнях.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун.

Беларускія банкі выкарыстоўваюць адзіны пералік прыкмет плацежнасці валюты. Цяпер гэтыя патрабаванні да банкнот змякчаюць.

Ужо з 1 кастрычніка ў адзіныя патрабаванні ўнесены змены: усе ўльтрафіялетавыя свячэнні банкноты (нешматлікія кропкі або плямы) будуць прызнавацца плацежаздольнымі. Адпаведна, банк павінен будзе забіраць такую купюру. Сапраўды старыя грошы (падзёртыя, з надпісамі і іншымі дэфектамі) банкі прымаюць на інкаса. Цяпер камерцыйныя банкі за такую паслугу па абмене старых купюр бяруць досыць вялікую камісію, якая ў некаторых фінансавых структурах дасягае 15–20 % ад кошту намінала валюты. 

Па словах Андрэя Картуна, цяпер Нацбанк краіны будзе рэкамендаваць камерцыйным банкам выкарыстоўваць больш эканамічна вывераную камісію. «Па нашых разліках гэта камісія павінна быць не больш за 5 % ад кошту грашовых купюр», — лічыць эксперт. 

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю