Top.Mail.Ru

У Беларусі змяняюцца патрабаванні да банкаўскіх рахункаў са спецыяльным рэжымам функцыянавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня падпісаў указ № 200 «Аб бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках са спецыяльным рэжымам функцыянавання». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацверджана палажэнне аб рэжыме функцыянавання такіх рахункаў. Яно вызначае ў тым ліку асноўныя патрабаванні да іх адкрыцця і закрыцця, а таксама ўдакладняе абавязкі ўладальнікаў.

Устаноўлена, што спецыяльны рахунак адкрываецца незалежна ад наяўнасці ў банках рашэнняў аб прыпыненні аперацый па іншых рахунках уладальніка або пастаноў аб накладанні арышту на змешчаныя на іх грашовыя сродкі.

У абавязкі ўладальніка спецрахунку ўключана вядзенне ўліку паступленняў грашовых сродкаў, іх вяртанне пры неабгрунтаваным залічэнні і пакрыццё ў поўным аб’ёме ў выпадку выкарыстання не па мэтавым прызначэнні. Акрамя таго, уладальнік абавязаны прадастаўляць Упаўнаважанаму дзяржаўнаму органу (службовай асобе) інфармацыю, неабходную для кантролю за паступленнем грашовых сродкаў і іх мэтавым выкарыстаннем.

Дзеянне ўказа № 200 распаўсюджваецца на спецрахункі, якія будуць адкрытыя пасля яго ўваходжання ў дзеянне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю