Top.Mail.Ru
212

У Беларусі значна выраслі страхавыя выплаты па каска

У Беларусі за III квартал значна выраслі страхавыя выплаты па добраахвотным страхаванні (каска) аўтамабіля, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінфіна.



Страхавыя кампаніі выплацілі страхавой кампенсацыі за дзевяць месяцаў на 30,2 % больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

Усяго былі зроблены 28 404 выплаты (у 2024 годзе — 24 749 выплат). Сярэдняя выплата склала Br2701,9 (у 2024 годзе — Br2381,4).

Што датычыцца страхавых выпадкаў, то зменшылася колькасць пажараў транспартных сродкаў з 10 выпадкаў узгарання ў 2024 годзе да 3 у бягучым перыядзе. Значна павялічылася колькасць выплат па прычыне стыхійных бедстваў у 2025 годзе — 1054 выпадкі (у 2024-м — 473 выпадкі).

Колькасць крадзяжоў і згонаў па-ранейшаму застаецца на нізкім узроўні — толькі два згоны за аналізуемы перыяд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю