Top.Mail.Ru

У Беларусі зніжаецца колькасць выпадкаў ВІЧ

Колькасць выяўленых у Беларусі выпадкаў ВІЧ за студзень—кастрычнік знізілася на 15%, паведаміла журналістам загадчыца аддзела прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», кандыдат медыцынскіх навук Ірына Глінская, перадае БелТА.

Паводле яе слоў, устойлівая тэндэнцыя да зніжэння назіраецца апошнія восем гадоў. У 2015—2018 гадах выяўлялася больш за 2 тыс. новых выпадкаў за год, а сёлета іх будзе менш за 1 тыс.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю