Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і моцных дажджоў аб’яўлены ў Беларусі на 31 ліпеня. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе, днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Уначы і раніцай па ўсходняй палове, днём месцамі магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер ноччу прагназуецца пераменных напрамкаў, днём заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 °С цяпла. Днём будзе 17-23 °С вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах — плюс 24-26.