Аб важных навацыях, прадугледжаных Законам «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», 17 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Віктар Ротчанкаў, паведаміла sb.by.
Акрамя шэрагу паслабленняў для кіроўцаў, напрыклад, тэрмін пазбаўлення правоў цяпер можна прыпыніць, а пры выкананні ўмоў — і зусім вызваліць кіроўцу ад астатняй часткі пакарання, закон дыферэнцыруе адказнасць за язду без правоў, падзяляючы кіроўцаў на тых, хто ніколі іх не атрымліваў або быў пазбаўлены права кіравання, і тых, хто проста забыўся падоўжыць пасведчанне. Для апошніх адказнасць змякчылі. Цяпер для іх прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь. Пры гэтым дадзенае правапарушэнне больш не цягне ўзмоцненую адміністрацыйную або крымінальную адказнасць у выпадку паўторнага парушэння.
Стала больш жорсткай адказнасць за кіраванне транспартным сродкам з няспраўнасцямі або невыкананнем умоў у дачыненні да колаў і шын, пры наяўнасці якіх ПДР забараняе ўдзел у дарожным руху. Самае распаўсюджанае парушэнне ў гэтай частцы — зношаныя шыны ў летні перыяд і адсутнасць зімовай гумы ў халодны сезон. Цяпер адказнасць будзе наступаць па частцы першай артыкула 18.11 (раней — па частцы другой указанага артыкула). Цяпер дадзенае парушэнне цягне штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь (раней штраф складаў да 1 базавай).
— Перагледжана адказнасць за парушэнне ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і асобамі на сродках персанальнай мабільнасці ў стане алкагольнага ап’янення. Па дадзеным парушэнні выключана магчымасць прымянення прафілактычнай меры ў выглядзе папярэджання, — сказаў Віктар Ротчанкаў.
Змяненні ў частцы адказнасці ўступаюць у сілу праз два месяцы пасля апублікавання закона.