Top.Mail.Ru
163

У Беларусі «ўзроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лютага

У Беларусі з 1 лютага павялічацца «ўзроставыя» даплаты да пенсій. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Памер гэтых выплат павялічыцца на 1,2 % і складзе Br93,18 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў. Пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы — Br217,42. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — Br186,36. Пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы — Br248,48.

«Узроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць амаль 560 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя. Выдаткі на «ўзроставыя» даплаты ў 2026 годзе складуць, паводле ацэнкі, Br980 млн.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю