Падыходы да ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у Беларусі ўдасканалены. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 221 ад 4 мая 2026 года «Аб адміністрацыйных працэдурах», якая ўступіла ў сілу 9 мая, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі.
Так, пастановай прадугледжана зацвярджэнне Палажэння аб праграмным комплексе «Адно акно». Гэтым палажэннем вызначаецца парадак выкарыстання праграмнага комплексу «Адно акно» для арганізацыі працэсу ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, а таксама пералік працэдур, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем гэтага комплексу.
У Мінюсце адзначылі, што ў параўнанні з дзеючым пералікам колькасць адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем праграмнага комплексу «Адно акно», павялічана з 152 да 161.
Устаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу «адно акно». У параўнанні з дзеючым пералікам колькасць адміністрацыйных працэдур, па ажыццяўленне якіх можна звярнуцца ў службу «адно акно», павялічана з 215 да 226.
Вызначаны пералік адміністрацыйных працэдур, заявы зацікаўленых асоб па якіх падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг. Пералік сфарміраваны з улікам фактычнага пераводу адміністрацыйных працэдур у электронную форму на падставе інфармацыі, прадстаўленай Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг. Колькасць адміністрацыйных працэдур, заявы па якіх падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, павялічылася з 480 да 592.
Акрамя таго, устаноўлены пералік дакументаў і (або) звестак, якія самастойна запытваюцца (атрымліваюцца) мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян.
Як растлумачылі ў Мінюсце, у новым пераліку, у параўнанні з дзеючым, удакладнены запытваемыя, у тым ліку з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), дакументы і звесткі ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое рэгулюе парадак іх ажыццяўлення. Колькасць інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), з якіх магчыма будзе запытаць звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, павялічылася з 4 да 17, што дасць магчымасць значна скараціць час ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.