Top.Mail.Ru

У беларускае грамадзянства прынята 311 чалавек, у тым ліку 26 непаўналетніх

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указ нумар 126 «Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прыёме ў беларускае грамадзянства 311 чалавек, у тым ліку 26 непаўналетніх.

Акрамя выхадцаў з Украіны грамадзянамі Беларусі сталі асобы, якія прыбылі з Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Лівана, Малдовы, Расіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

Адначасова Прэзідэнтам прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрага асоб, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю