Top.Mail.Ru
376

У беларускае грамадзянства прынятыя 323 чалавекі, сярод якіх 21 непаўнагадовы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 верасня падпісаў указ № 321 «Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Рашэннем кіраўніка дзяржавы беларускае грамадзянства атрымалі 323 чалавекі, сярод якіх 21 непаўнагадовы.

Новымі грамадзянамі Беларусі сталі асобы, якія прыбылі з 17 дзяржаў. Яны пастаянна пражываюць у краіне больш за пяць гадоў, працуюць у розных галінах эканомікі, валодаюць дзяржаўнай мовай, выконваюць законы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю