Top.Mail.Ru

У гвардзейскай брыгадзе адбылася цырымонія ўручэння мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2

У сераду, 8 ліпеня, адбылася цырымонія перадачы Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь першага батальёна мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2 з удзелам старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса і міністра абароны генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна.


11-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада — гэта першае злучэнне ў беларускай арміі, дзе асвойваюць мадэрнізаваныя танкі.

Дзякуючы ўдасканаленню сістэмы кіравання агнём павышана агнявая моц танка, а таксама ўзрасла ступень абароненасці ў выніку ўстаноўкі дынамічнай абароны ўласнай распрацоўкі. Акрамя ўдасканалення асноўных баявых уласцівасцяў, у машыне ўжыты і шэраг іншых тэхнічных рашэнняў, якія спрыяюць больш эфектыўнаму вырашэнню задач.

️Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін уручыў вайскоўцам фармуляры на ваенную тэхніку.



Звяртаючыся да ваеннаслужачых злучэння, кіраўнік ваеннага ведамства адзначыў:
«Удасканальваюцца формы, мяняюцца спосабы прымянення танкавых падраздзяленняў, але танкі, якія валодаюць надзейнай абаронай экіпажа, высокай манеўранасцю і агнявой сілай па-ранейшаму здольныя забяспечыць поспех на полі бою. Разумеючы гэта, мы не адмаўляемся ад танкаў, а ўдасканальваем іх».

Па словах Віктара Хрэніна, гэтыя мадэрнізаваныя машыны ўвасобілі ў сабе перадавыя інжынерныя рашэнні беларускага ваенна-прамысловага комплексу. Танк Т-72Б у параўнанні з замежнымі аналагамі прызнаны адным з лепшых па суадносінах «кошт — эфектыўнасць», а яго мадэрнізацыя дазволіла палепшыць шэраг тактыка-тэхнічных параметраў, у тым ліку — абарону ад сучасных сродкаў паражэння і эфектыўнасць вядзення агню.

«Але галоўнае ў танкавых, як і ў любых іншых войсках, — гэта людзі — тыя, хто кіруе тэхнікай і прымяняе ўзбраенне. Ад вашага прафесіяналізму, зладжанасці дзеянняў, ад высокага маральнага духу залежыць, наколькі эфектыўна гэтыя баявыя машыны будуць выконваць свае задачы», — сказаў у заключэнне міністр абароны.

Уладзімір Будай

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю