У Беларусі рыхтуюцца да ўкаранення новыя лічбавыя рашэнні, якія зменяць падыход да аховы здароўя і гарадской мабільнасці. Савет па праектах у сферы лічбавага развіцця пры Міністэрстве сувязі ўхваліў шэраг перспектыўных ініцыятыў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця грамадзян і эфектыўнасці работы спецыялістаў.
ШІ дапаможа ўрачам і пацыентам
Адным з адобраных праектаў стаў віртуальны памочнік урача-стаматолага. Ён будзе выкарыстоўваць тэхналогіі штучнага інтэлекту, каб паскорыць дыягностыку і павысіць дакладнасць медыцынскіх заключэнняў. Дзякуючы гэтаму стаматолаг зможа ўдзяляць больш часу пацыенту, а не руціннай рабоце.
Новая эпоха ў хірургіі
Яшчэ адно лічбавае рашэнне — «разумная аперацыйная». Яна ствараецца для павышэння бяспекі пацыентаў, спрашчэння працы медыцынскага персаналу і фарміравання базы алічбаваных даных, якія спатрэбяцца для наступных даследаванняў.
Лічбавая мабільнасць і пілотныя праекты
Акрамя медыцынскіх інавацый, плануецца запуск адзінай сістэмы аплаты ў грамадскім транспарце. Яна дасць магчымасць не толькі спрасціць аплату праезду, але і аналізаваць маршрутныя даныя, што дапаможа аптымізаваць рух.
Савет таксама ўхваліў тры пілотныя праекты, якія будуць запушчаны ў бліжэйшы час. Два з іх звязаны з апрацоўкай медыцынскіх 3D-малюнкаў, а трэці — з ужываннем штучнага інтэлекту пры рабоце са статыстычнымі данымі і класіфікатарамі.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота з адкрытых крыніц