Top.Mail.Ru
434

У беларускіх школах з’явіцца факультатыў па кіраванні квадракоптарамі

У новым навучальным годзе ў беларускіх школьнікаў з’явіцца магчымасць навучыцца кіраваць квадракоптарамі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».



Праграма заняткаў разлічана на вучняў 8-х і 9-х класаў. Тэрмін навучання складзе адзін год. Рабяты асвояць навыкі ў галіне аэрадынамікі, механікі, электронікі. Упор зробяць на практычныя заняткі. Яны будуць праходзіць на палігоне з выкарыстаннем віртуальных сімулятараў і трэнажораў.

— Рабяты змогуць даведацца, што такое беспілотны лятальны апарат, якая яго канструкцыя, віды, трохі аб іх гісторыі. Школьнікі будуць вучыцца праграмаваць БПЛА, ажыццяўляць розныя віды дзеянняў: узлёт, палёт, пасадку, — распавяла прарэктар па навуковай рабоце Акадэміі адукацыі Вольга Зелянко.

Чакаецца, што новы факультатыў будзе садзейнічаць папулярызацыі інжынерных прафесій і прыцягненню школьнікаў да тэхнічнай творчасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю