Парушыў звыклую цішыню самабытнай, гістарычнай вёскі, што ў Строчыцах, сваімі крэатыўнымі рытмамі ансамбль грузінскага танца «Сонечная Грузія» (кіраўнік — Дыяна Дараселія), і зачаравальны голас спявачкі Daro. Артысты стварылі своеасаблівы культуралагічны партал, што перанёс беларускіх гледачоў у краіну з бурлівымі горнымі рэкамі і прыгожым, ганарлівым і таленавітым народам, які шануе сваю высокую культуру і дорыць яе сваім сябрам. Атмасфера цяпла, утульнасці і майстар-класы па грузінскіх танцах — прадказальная кульмінацыя мерапрыемства.
Арганізавалі канцэрт «Грузія ў маім сэрцы» — Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, грамадскае аб’яднанне «Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Сакартвела» і Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ
Фота аўтара