Top.Mail.Ru
222

У «Белавежскай пушчы» абследавалі тэрыторыю на наяўнасць падземных анамалій. Якія аб’екты вывучалі?

У нацыянальным парку «Белавежская пушча» правялі неінвазіўныя археалагічныя даследаванні. Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце нацпарка, паведаміла БелТА.


Ініцыятыва зыходзіла ад кіраўніцтва Нацыянальнага парка. Даследаваннямі займаліся супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і нацыянальнага парка «Прыпяцкі». Яны правялі абследаванне шэрагу помнікаў археалогіі (Бобінка 2, Камянюкі 2 і Камянюкі 16) на тэрыторыі Белавежскай пушчы метадам радыётэхнічнага павярхоўнага зандзіравання. 

«Метад дазваляе праверыць наяўнасць анамалій пад зямлёй і скласці карту помніка. Для абследавання выбіраліся помнікі розных эпох — каменнага веку і ранняга Сярэднявечча, размешчаныя ў розных тапаграфічных умовах», — растлумачылі ў навуковым аддзеле нацпарка «Белавежская пушча». Там удакладнілі, што вынікі даследаванняў стануць асновай для далейшай сумеснай работы па вывучэнні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Белавежскай пушчы. 


Дарэчы, на тэрыторыі пушчы размешчаны археалагічны музей пад адкрытым небам. Ён прадстаўлены трыма экспазіцыямі, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускіх зямель у перыяд ад каменнага веку да ранняга Сярэднявечча.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю