Сваіх імёнаў чакаюць дзіцяняты зубра, казулі і тарпанападобнага каня.
Белавежская пушча праводзіць конкурс імёнаў для нованароджаных насельнікаў, гаворыцца на сайце нацпарка.
У запаведніку чарговае папаўненне. Нядаўна тут на свет з’явілася зубраня.
- Па традыцыі, зубрам даюць імёны, якія пачынаюцца на літару «Бы». Кожная мянушка ўносіцца ў кнігу радавод, становячыся часткай спадчыны нацыянальнага парка.
Хто можа прыняць удзел
Усе жадаючыя могуць паўдзельнічаць у конкурсе і прапанаваць свае варыянты мянушак для зверанят. Пераможцаў узнагародзяць памятнымі прызамі.
Ад кожнага ўдзельніка прымаецца толькі адзін варыянт.
Прапановы можаце дасылаць на электронную пошту tour@npbp.by да 30 чэрвеня з паметкай «Імёны для малых». Таксама трэба пазначыць Ф. І. О., адрас і кантактны тэлефон.
Вынікі конкурсу аб’явяць 1 ліпеня 2025 года.