У Белавежскай пушчы знайшлі новыя для Белавежскай пушчы і рэдкія для Беларусі віды міксаміцэтаў — Cribraria purpurea Schrad. і Hemitrichia calyculata (Speg.) M.L. Farr. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Адзначаецца, што міксаміцэты былі выяўлены пры ідэнтыфікацыі гербарнага матэрыялу, сабранага на тэрыторыі пушчы.
«Гэта другое месца Cribraria purpurea ў рэспубліцы. Першая знаходка была зроблена ў НП «Нарачанскі», — расказалі ў прэс-службе Інстытута батанікі.